Прыватная гандлёвая сетка прыйшла на месца былога дзяржаўнага "Коопмаркета" - яна адкрыта ў тым самым памяшканні ў якім раней была харчовая крама названай вышэй сеткі. Пазіцыянуе сябе новая крама як "Мінімаркет", але прапаноўвае па "Еўраоптаўску" шырокі асартымент, пры гэтым акцыі на некаторыя тавары.
Еўраопт - адзіная буйная прыватная сетка, якая займаецца гандлем у вёсках. Гэтая сетка мае свае аўталаўкі, а цяпер і крамы, якія працуюць у вёсках.