Агульны помнік-камень, які ў пачатку 1990-х паставіў выканкам працягвае абрастаць помнікамі прысвечанымі канкрэтным забітым людзям. Родзічы загінулых тут ставяць крыжы, вешаюць шыльды з імёнамі ахвяраў сталінскага тэрору і, нават, фотаздымкі тых людзей.
Цяпер на Кабыляках з'явіўся помнік адразу некалькім людзям - жыхарам вёскі Хамінічы Горацкага раёна. На помніку, які паводле надпісу паставілі жыхары вёскі - землякі забітых, 6 прозвішчаў растраляных у Оршы людзей.
Ёсць і яшчэ адно абнаўленне на Кабыляках. Каля крыжа, які з'явіўся яшчэ ў мінулым годзе нехта зрабіў імправізаваную магілу.