У субота два аршанскія баскетбольныя клубы згуляюць матчы рэгулярнага першынства Віцебскай абласной непрафесійнай лігі. У спарткомплексе "Лакаматыў" у 14:30 на пляцоўку выйдуць аршанская СДзЮШАР №2 і "Віцебскхлебпрам". А 16-й гадзіне - пачатак сустрэчы аршанскага "Сяргеева В" з клубам "Пайкс".
У табліцы лідзіруе віцебскі "Фонд", што мае 30 пунктаў пасля 16 гульняў. "Сяргееў В" ідзе 2-м - 25 пунктаў (14 матчаў). СДзЮШАР №2 набраў 18 пунктаў у 14 сустрэчах і займае 8-е месца сярод 10 клубаў.