Надвор'е ў нашым рэгіёне стала практычна летнім. Ужо 1 мая нават вечарам тэмпература трымалася большай за 20 градусаў. А ў сераду днём сіноптыкі спрагназавалі і 23 градусы. Пакуль яшчэ трохі халаднавата ноччу. Так, у ноч з серады на чацьвер будзе +8 +10 градусаў, але з чацьвярга на пятніцу ўжо 14-16 і г.д. Найбольш цёпла на гэтым тыдні будзе па прагнозах ў пятніцу. Тэмпература ў Оршы дойдзе да 27 градусаў цяпла.
А ў нядзелю чакаюцца яшчэ і цёплыя дажджы пры тэмпературы ў +21 градус.