Дзякуючы 3-му месцу ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі аршанскі "Ўзлёт" заслужыў права змагацца за месца сярод найлепшых беларускіх камандаў. Для гэтага трэба выйграць спецыяльны пераходны турнір.
Аднак у Беларускай федэрацыі валейбола дапускаюць, што аршанскі клуб можа адмовіцца ад удзелу ў турніры. Прычына - адсутнасць грошаў. Наш сайт паведамляў, што валейбалістам "Узлёта" не плацяць зарплату 4 месяцы. Калі сродкі не знаходзяцца нават на зарплату гульцам, з заяўкай на пераходны турнір яўна будуць вялікія праблемы.
Ёсць звесткі, што на мяжы адмовы ад удзелу разам з "Узлётам" знаходзіцца і пастаўскі "Атлант-Д", які таксама не мае вялікага бюджэту. Калі і аршанцы, і пастаўцы адмовяцца ад пераходных спаборніцтваў, не выключана, што віцебскі клуб "Марка", што заняў апошняе месца ў вышэйшай лізе, без гульняў захавае месца ў эліце.