Крама пра якую пойдзе гаворка сапраўды няўдачная, бо за час існавання ў гэтым будынку гандлёвага аб'екту яна зачынялася ўжо, прынамсі, два разы. Першапачаткова крама ў канцы вуліцы Магілёўскай (там дзе сёння разварочваюцца аўтобусы і маршруткі №3) будавалася і адкрывалася як "Ваенторг". Але з часам ваенторгі пачалі зачыняцца, не абмінула гэта і аршанскую частку той вялікай сеткі.
На месца дзяржаўнай гандлёвай сетцы, якая належала ваенным у памяшканне прыйшла таксама дзяржаўная сетка мясакамбінату. Але не доўга прапрацавала і яна. Узровень абслугоўвання ў краме пакупнікоў не надта задавальняў і калі ў раён прыйшлі прыватныя сеткі (Мяркам, Валянціна і г.д.), то крама пазбавілася кліентаў і была з цягам часу зачынена.
Пасля аб'яднання некалькіх прадпрыемстваў у "Орыс" крама была адрамантавана - у яе скарацілі вялікія гандлёвыя плошчы - і адчынена зноў ужо пад новай назвай. Але і гэта не дапамагло з 5 красавіка крама-няўдачніца чарговы раз зачынена.
Больш пашанцавала ОРС-аўскай краме №122, якая знаходзіцца на вуліцы Станцыённая ў раёне Заходняй. ОРС на Заходняй практычна манапаліст, але і гэта не ратуе гэтую дзяржаўную гандлёвую сетку ад непрыемнасцяў. У савецкія часы гэтая крама была "малочнай", а побач з ёй была міні-кавярня і крама прамтавараў. Першай была зачынена міні-кавярня, потым на месцы прамтаварнай крамы адчынілася бібліятэка. І апошняй была зачынена тая самая крама №122. Некалькі тыдняў таму крама зноў адчыніла свае дзверы, але нічога купіць у ёй не магчыма, нават, наадварот можна прадаць. Тут адчынілі пункт прыёма шклотары.