У сакавіку ў суседнім Горацкім раёне ў вёсцы Сава на прадпрыемстве "Горацкай райаграпрамтэхніцы" быў зафіксаваны падзёж быдла. Памерла 14 кароваў. Справай занялася мясцовая пракуратура - яе супрацоўнікі павінны былі выявіць абставіны смерці кароваў. У выніку выявілі.
Пракуратура ацаніла страты гаспадаркі ў 1.140 рублёў і пастанавіла, што вінаваты ў падзежы чалавечы фактар - адказныя асобы не належным чынам выконвалі свае працоўныя абавязкі. У прыватнасці, гаворыцца на сайце пракуратуры - ветэрэнарныя спецыялісты не аналізавалі прычыны смерці быдла і нічога не зрабілі, каб спыніць падзёж. А падзёж адбыўся з-за хваробаў кароў: захворванне органаў стрававання, дыхання, сарэднай сістэма ды інфекцыйныя захворванні.
Акрамя таго пракуратура выявіла на прадпрыемства шэраг парушэнняў як тэхналагічных, так і дысцыплінарных. У выніку пракурор раёна запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя парушэнні, кампенсаваць страты і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.