Аўтамабіль Опель-Амега, якім кіраваў мужчына 1980 года нараджэння ехаў з аршанскага кірунку па старой трасе Орша-Віцебск (сёння Р87). Ужо не далёка ад Віцебску аўтамабіль з'ехаў на правую збочыну і кіроўца паспрабаваў яго выраўняць, але з-за рэзкіх рухаў стырном аўтамабіль не проста вярнуўся на дарогу, але і выскачыў на сустрэчную паласу. На сустрэчнай паласе Опель сутыкнуўся з Аўдзі-100, якое езала насустрач. Хаця звычайна на гэтай трасе руху не такі ўжо і насычаны. У выніку аварыі ёсць пацярпелы - пасажыр опеля 1990 года нараджэння.
Фота і інфармацыя паводле афіцыйнай старонкі абласнога ДАІ ў сацыяльнай сетцы "Укантакце".