"Сіня-белыя" правялі таварыскі матч супраць каманды "Проспорт" са Смаленска. Ужо некалькі год наша каманда не гуляла з камандамі з-за мяжы. На гэты раз пашчасціла сустрэцца са смалянамі. "Проспорт" гуляе на чэмпіянаце Смаленскай вобласці. Аршанцы перамаглі ўпэўнена - 4:0. Два мячы на рахунку Аляксандра Лужанкова, Сяргей Анкіновіч і Іван Магаль забілі па голе.
27-га красавіка "Орша" стартуе ў чэмпіянаце Беларусі сярод каманд 2-й лігі. А перад сезонам наша каманда правяла 12 гульняў, атрымала 6 перамог, звяла 3 матчы ўнічыю, пацярпела 3 паразы.