Канфлікт, які выліўся практычна ў акцыю пратэсту з перакрыццём дарогі ўзнік паміж суседзямі. Адзін з суседзяў (жыве на вуліцы адносна нядаўна) врашыў падключыць свой дом да цэнтралізаванай каналізацыі. Для гэтага падключэння трэба было пракапаць траншэю ад дома не больш за 200 метраў. Але каля свайго дома ён паклаў бетонныя пліты (для больш зручнага падыходу-пад'езду) і калі капаць на прамую па больш кароткі маршруце, то пліты давялося б прыбіраць. Вось і было вырашана капаць не па кароткаму шляху, а спачатку перакапаць вуліцу і весці трубы па супрацьлеглым ад дома баку. Можа і не было б нічога страшнага, але жыхары гэтай вуліцы больш за 10 год дамагаліся нармальнага пакрыцця дарогі. Некалькі жанчын, якія былі ў гэты час дома выйшлі на вуліцу і практычна заблакавалі работу трактара, які амаль перакапаў дарогу.
На момант калі жыхары пазванілі аўтарам нашага сайта, работы на вуліцы практычна спыніліся. Пазней на месца прыехаў аўтакран, відавочна, каб усё ж падымаць пліты для траншэі па больш кароткаму шляху. Але кавалак дарогі ўсё ж аказаўся сапсаваны-перакапаны.