Справа Троіцкага, якога ў лютыім гэтага года Талачынскі суд прыгаварыў да 4 гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці выглядае тыпова дзіўна для беларускіх судовых працэсаў, якія тычацца эканамічных пытанняў. Па-першае, разглядаў справу суд Талачынскага раёна, а не Аршанскага. Па-другое, крымінальная справа ўзнікла на фоне канфліктаў інтарэсаў акцыянераў Аршанскага авіярамонтнага заводу: украінскага "Мотар Січ" і "Сістэмы інвестыцыяў і інавацыяў", якому належыць 40% завода. Па-трэцяе, абвінавачанне будавалася на паказаннях двух сведкаў, якія былі зацікаўленыя ў тым каб перакінуць віну з сябе на дырэктара. Пра гэта ўсё піша партал tut.by са спаслкай на кампетэнтныя, але не названыя крыніцы. Варта адзначыць, што апошні часам гэты партал шмат піша пра лёс авіярамонтнага са спасылкай на не названыя крыніцы і пакуль не даваў поваду не верыць іх кампетэнтнасці.
Цяпер партал паведамляе пра тое, што Ўладзімір Троіцкі спрабуе абскардзіць прысуд талачынскага суда з дапамогай мінскіх адвакатаў - мясцовыя за справу не ўзяліся.
Троіцкі быў асуджаны па абвінавачанні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. "Аднаўленне ахоўваемага перыметра аэрадрома" выконвала фірма, адным з суўладальнікам якой з'яўляецца жонка Троіцкага. І па меркаванні абвінавачання сума паслугаў той фірмы былі завышаныя на 25.000 рублёў, а работы да канца не выкананыя.