Раней прадпрыемства «Прэстыж» шыла форму для «Віцебскэнерга», «Віцебскаблвадаканалу», «Віцебскаблаўтатрансу» і прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасці. «Прэстыж» адправіў у Маскву пробную партыю ў колькасці тысячы штук форменных касцюмаў для сілавых структур Расеі. Па словах дырэктара прадпрыемства Аляксандра Лосенкова, на маскоўскіх партнёраў выйшлі дзякуючы свайму галоўнаму пастаўшчыку тканіны для спецыяльнай і форменнай вопраткі — магілёўскаму ААТ «Магатэкс».
Як адзначыла начальнік аддзела эканомікі Сенненскага райвыканкама Інэса Гордецкая, «Прэстыж» досыць добра развіваецца, тут вопытныя кіраўнікі і спецыялісты, яе словы прыводзяць «Вітвесці». Акрамя спецадзення, прадпрыемства вырабляе лагатыпы на тэрматрансфернай аснове, тэкстыльныя вырабы, пасцельную бялізну, а таксама аказвае шырокі спектр бытавых паслуг насельніцтву раёна.