Пра гэта паведамляюць аналітыкі сайту "Заўтра тваёй краіны" па выніках штогадовага рэйтынгу расійскай рэдакцыі часопісу Forbs.
Вячаслаў Зарэнкоў, самы багаты выхадзец з Оршы, кіраўнік групы кампаній "Эталон", займаецца пераважна будаўнічым бізнэсам. Па выніках 2013 года яго капітал ацэньваецца ў 500.000.000 даляраў, што ў рэйтынгу Forbs адпавялае 186 пазіцыі.
У мінулым годзе капітал аршанца складаў 800.000.000 даляраў, што адпавядала 133 месцу ў Forbs.
Праўда, збядненне нашага земляка адбываецца ўжо не першы год. Напрыклад, у 2011 годзе ён меў 850.000.000 даляраў і займаў 118 месца.