Дзяржаўтаінспекцыя абвясціла аб спецакцыі з 11 па 20 чэрвеня на тэрыторыі Оршы і Аршанскага раёна. У гэты час праводзіцца акцыя «П'янаму не месца за стырном!». У гэты перыяд супрацоўнікі ДАІ правядуць спецыяльныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні нецвярозых кіроўцаў, у тым ліку ў месцах масавага адпачынку і каля забаўляльных устаноў.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, штраф за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення - 50-100 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў кіроўцы на 3 гады. Такое ж пакаранне прадугледжана за ўжыванне алкаголю да неабходнай праверкі, у тым ліку і пасля здзяйснення ДТЗ.
Пры паўторным такім жа парушэнні на працягу года ў дачыненні да вадзіцеля ўзбуджаецца крымінальная справа па артыкуле 317 арт.1. КК Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, транспартны сродак, якім кіраваў п'яны кіроўца, канфіскуецца незалежна ад таго, каму ён належыць (за выключэннем транспартных сродкаў, якія выбылі з законнага валодання ўласніка (карыстальніка) акрамя яго волі або ў выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб).
Аршанскі аддзел ГАУС таксама просіць паведаміць гараджан, калі ім вядома, што транспартным сродкам кіруе п'яны кіроўца. Тэлефон для звароту - 102.