Футбольны клуб "Орша" нарэшце ўпершыню з канца красавіка набраў пункты. Здарылася гэта ў гасцявым матчы з "Баранавічамі". Сіня-белыя гулялі з камандай, якая ішла на апошнім месцы ў турнірнай табліцы. На 60-й хвіліне чырвона-сінія не забілі пенальці, брамнік "Оршы" Яўген Гудзенка бліскуча справіўся з ударам! А на 76-й хвіліне адзін з лідэраў цяперашняй каманды Яўген Калінін прынёс "Оршы" тры пункты, першыя з красавіка! Перамога 1:0, якая дапамагла аршанцам падняцца на 10-е месца ў табліцы.
Наступны тур "Орша" прапускае з-за няцотнай колькасці каманд у Першай лізе. Замест афіцыйнага матчу аршанцы правядуць таварыскі паядынак супраць "Энергетыка"-БДАТУ з Менску, які займае апошні радок у Другой лізе. Матч пройдзе ў Оршы на Гарадскім стадыёне 25-га чэрвеня і пачнецца а 12-00.