Пра новую вытворчасць на "Лягмашы" паведамляе БелТА са спасылкай на дырэктара прадпрыемства Сяргея Коласа. Новае прадпрыемства запусціцца ў другім квартале 2019 годзе і будзе вырабляць газавыя балоны. Гэтыя балоны з ціскам да 300 атмасфераў плануецца выкарыстоўваць для захоўвання і перавозкі прамысловых, медычных газаў, а таксама для пажаратушэння і харчовай прамысловасці. У год будзе выпускацца 53.000 адзінак прадукта на што будзе занята 40 рабочых месцаў.
Гэта будзе супольны праэкт Беларускага металургічнага завода (сёняшняга ўласніка завода) і адной з чэшскіх кампаніяў.