Аказваецца, тое-сёе Лягмаш можа і сёння прапанаваць спажыўцу. Канешне, не швейныя машынкі і не трубы высокага ціску. У асартыменце крамы - якая адчынілася ў адным з павільёнаў гарадскога рынку насупраць спартовага дыспансэра - металічная прадукцыя. Купіць можна, напрыклад металічны посуд: кацялкі, патэльні і г.д. Для аматараў спорта завод прапануе гіры і гантэлі. І, нечакана, ёсць у фірмовай краме завода легкага машынабудавання, які цяпер належыць металургічнаму заводу, рабочая вопратка.
Дарэчы, на гэтым тыдні ў Оршы адкрылася і яшчэ адна крама - mi.by. Гэтая гандлёвая сетка, якая па краіне мае ўжо больш за 10 крамаў, прапануе тавары кітайскай фірмы Xiaomi, якая спецыялізуецца на выпуску электронных тавараў ад смартфонаў да гіраскутэраў. Крама адчынілася на першым паверсе гандлёвага цэнтру "Цэнтрум".