Інтэрв'ю з Віктарам Сяргеевым апублікавала афіцыйная суполка ВітАНБЛ Вконтакте. У фінальным супрацьстаянні аршанскі клуб «Сяргееў В» абыграў 2-0 у серыі віцебскі «БЛ Груп», які да фіналу наогул не цярпеў паражэнняў у сезоне!
- Віктар, віншуем з перамогай, якія эмоцыі пасля фінальнай сірэны?
- Кайф, проста кайф!!! Чакалі перамогі, рыхтаваліся да гэтай гульні, быў упэўнены, што мы выйграем, шампанскае ляжала ў машыне.
- Ці было хваляванне, адносна станоўчага зыходу матчу і серыі ў цэлым?
- Хваляванне было ва ўсіх, але ў нас вопытныя хлопцы, якія вельмі дапамаглі, хваляванне перамаглі, тым больш гульня праходзіла дома, усе разумелі, што застаўся адзін крок - і мы яго зрабілі!
- Ваша каманда прымала ўдзел ва ўсіх васьмі чэмпіянатах (дарэчы, адзіная ў гісторыі ВітАНБЛ - заўв. аўтара), былі і сярэбраныя медалі і бронзавыя, былі і нетраплянні на п'едэстал, чацвёртыя і пятыя месцы. І вось, нарэшце адбылося...
- Так, восем гадоў мы ішлі да гэтага чэмпіёнства - і мы гэта зрабілі! Наогул васьмёрка - гэта мая шчаслівая лічба...