Нагадаем, што канфлікт паміж адным з фанатаў ФК Орша і міліцыянтамі ўзнік яшчэ напачатку чэрвеня на адным з футбольных матчаў. Міліцыянтам не спадабалася нашыўка на вопратцы маладога чалавека A.C.A.B - абвеятура, якая некаторымі расшыфроўваецца як абраза паліцыі. Тады хлопец правёў у міліцыі суткі, але на наступны дзень суд не адбыўся.
З другога разу хлопца асудзілі па двух артыкулах: нецэнзурная лаянка і супраціў міліцыі. Пры гэтым, фанат не прызнаў сваёй віны і плануе абскарджваць пастанову суда. Па яго меркаванні, яго віну ні па адным, ні па другім артыкуле даказаць не змаглі. Ён адмаўляе, што нецэнзурна лаяўся і міліцыянты не змаглі прадставіць доказы таго - штраф у тры базавыя за лаянку быў выпісаны па адзіным доказе: сведчанні саміх міліцыянтаў. Па другім артыкуле (супраціў міліцыі) хлопец таксама не прызнае сябе вінаватым. Гэта ён тлумачыць тым, што калі міліцыянты сілай паспрабавалі сарваць з яго вопраткі нашыўкі, ён паспрабаваў адыйсці пад камеры відэа-назірання на стадыёне, каб прымяненне сілы было зафіксаванае, а міліцыянты палічылі гэта супрацівам. Тым не меньш, па гэтым артыкуле хлопца таксама прысудзілі да трох базавых велічыняў.