Каля 12 гадзін да турмы ў суправаджэнні машыны ДАІ па вуліцы Леніна пад'ехаў БТР. Такая колькасць зброі, машынаў экстраных службаў і службоўцаў МУС даволі не звычайная, што наводзіла на думку, што ў турме адбылося нешта надзвычайнае.
Не меньш за пяць машынаў жаўнераў унутраных войскаў са шчытамі і ў касках - частка машынаў стаяла каля інтэрнату 101-ай вучэльні і чакала загадаў, частка машынаў праехала на тэрыторыю самой турмы. Машыны МНС з надпісамі "Віцебск" і хуткая дапамога таксама чакалі свайго часу. БТР ехаў па вуліцы, дарэчы, ў суправаджэнні двух машынаў вайскоўцаў і міліцэйскай машыны з надпісам "Полацк". Калі бронетранспарцёр даехаў да пенітэнцыярнай установы, над ёй загучала трывожная сірэна.
Але людзі, што жывуць побач, маглі, насамрэч, не хвалявацца. Хаця і выглядала гэта ўсё пагрозліва, хаця загадзя ніхто не апавяшчаў грамадзянаў, але такім чынам у турме праводзіліся вучэнні.