00:00

+1

5 м/с

983 гПа

03:00

+0

3 м/с

984 гПа

06:00

+0

4 м/с

986 гПа

09:00

+4

4 м/с

988 гПа

12:00

+9

8 м/с

990 гПа

Орша, Здарэнні

Зноў непрыемнасць на Міру

29.06.2018 19:02

3979 праглядаў, 4 каментара

Вуліца Міру стала ў заторы

Чарговы раз аварыя на вуліцы Міру прывяла да значнага затору ў горадзе. Хаця Міру і можна аб'ехаць іншымі шляхамі, большая частка транспарту як прыватнага, так і грамадскага ідзе з Цэнтру ў бок прывакзальных раёнаў менавіта праз раён Усходняй. А дарога на Усходняй даволі вузкая і любая аварыя прыводзіць да сур'ёзных праблемаў.

На гэты раз 29 чэрвеня каля 17 гадзін затор тут утварыўся з-за лёгкага сутыкнення машыны таксі і іншай легкавушкі. У бок цэнтра затор расцягнуўся да бальніцы Сямашка, а ў бок Чаромушак аж да маста "бутэлечнага горлышка". Пачыналася гадзіна пік, і ДАІ імкнулася як мага хутчэй разабрацца ў аварыі, каб зняць перашкоды руху.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зноў непрыемнасць на Міру

Вуліца Міру стала ў заторы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение