Дзяржаўная інфармацыйная агенцыя Белта са спасылкай на аргкамітэт фестывалю "Аляксандрыя збірае сяброў" паведамляе, што напярэдадні фестывалю, які адбудзецца 7-8 ліпеня, лугавіна Дняпра будзе апрацавана ад кляшчоў. Санэпідэм служба адмыслова перад святам апрацуе траву каля ракі, каб ніхто з гасцей не змог падчапіць гэтага насякомага-крывасмока.
Кляшчы жывуць пераважна ў траве, а ў гэтым годзе арганізатары выдзяляць даволі вялікія плошчы пад усталяванне намётаў для тых хто захоча паехаць у Александрыю на ноч.
Акрамя таго Белта распавяла пра медычную падрыхтоўку да фестывалю. Паводле крыніцы ў аргкамітэце, для фестывалю на гэтыя дні ў будуць зарэзірваваныя ложкі ў бальніцы, у тым ліку, у Оршы.