Колькасць насельніцтва Беларусі па стане на пачатак 2018 года склала 9 492 тыс. чалавек. У параўнанні з мінулым годам колькасць ўпала на 13 тыс. чалавек. Па колькасці насельніцтва Беларусь займае 92-е месца ў свеце і 6-е сярод краін-удзельніц СНД. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).
У Беларусі на тысячу мужчын у сярэднім прыпадае 1 147 жанчын: у горадзе - 1 169 жанчын, а ў сельскай мясцовасці - 1 072 жанчыны.
Больш за ўсё людзей пражывае ў Менску - 1 982,4 тыс. Чалавек, а менш за ўсё ў Гарадзенскай вобласці - 1 043,7 тыс. Чалавек. Самым маленькім горадам краіны па насельніцтве з'яўляецца Дзісна (Віцебская вобласць) - 1,5 тыс. чалавек.
У Беларусі 15 гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тыс. Чалавек: Мінск (1 982 тыс. Чалавек), Гомель (536), Магілёў (381), Віцебск (370), Гародня (371), Берасце (348), Бабруйск (218), Баранавічы (179), Барысаў (143), Пінск (139), Орша (115), Мазыр (112), Салігорск (107), Ліда (102) і Наваполацк (102).
Такім чынам, за мінулы год лічбы злёгку змяніліся, насельніцтва Оршы, паводле афіцыйных дадзеных, скарацілася прыкладна на тысячу чалавек. Летась было 116 тысяч.