Пра гэтае паведамляе сайт абласнога ўпраўлення унутраных спраў. Аж 147 артылерыйскіх снарадаў калібра 45 міліметраў знойдзены каля вёскі Шылкі Сенненскага раёна. Таксама было знойдзена 112 выбуховак да іх. Уся зброя была часоў Другой Сусветнай вайны і былі абясшкоджаны сапёрамі.
У гэтым сезоне зброю часоў вайны ўжо знаходзілі ў Аршанскім і суседнім Лёзненскім раёне. А нядаўна ў Віцебскім раёне былі выяўлены міны часоў вайны. Праўда, міны гэтыя ўжо не маглі выбухнуць - іх часткі згнілі.