00:00

-3

5 м/с

1000 гПа

03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

Орша, Грамадства

Ангіёграфы не будуць рэдкасцю

10.07.2018 17:24

3074 прагляду, 4 каментара

Орша стала адным з першых гарадоў, якія абсталявалі ангіёграфамі.

Усе буйныя міжраённыя цэнтры Беларусі аснасцяць ангіёграфамі на працягу 2-3 гадоў, паведаміў журналістам галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Вербавікоў. Ангіграфічная дапамога сёння аказваецца ў Менску і абласных цэнтрах, а таксама ў Пінску, Салігорску, Оршы, Баранавічах. У 2018 годзе ангіёграф з'явіцца ў Наваполацку. "На працягу бліжэйшых некалькіх, думаю, 2-3 гадоў такая дапамога будзе аказвацца ва ўсіх буйных міжраённых цэнтрах, у тым ліку Мазыры, Лідзе, Бабруйску", - сказаў Аляксандр Вербавікоў.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення, аказанне кардыялагічнай дапамогі насельніцтву — адзін з прыярытэтных напрамкаў айчыннай аховы здароўя. Гэта звязана не толькі з высокай распаўсюджанасцю сардэчна-сасудзiстых захворванняў, але і неабходнасцю паляпшэння іх прафілактыкі і лячэння. Для аказання якаснай, даступнай дапамогі пацыентам з хваробамі сістэмы кровазвароту (ХСК) выбудаваная стройная стабільная сістэма, якая функцыянуе і ўключае чатыры ўзроўні, піша БЕЛТА. Першарадная задача лекара любой спецыялізацыі ў амбулаторна-паліклінічным, стацыянарным звяне - вымярэнне артэрыяльнага ціску. Пры выяўленні высокіх лічбаў і фактараў рызыкі пацыента накіроўваюць да тэрапеўта, кардыёлага, адзначыў Аляксандр Вербавікоў. На працягу некалькіх гадоў у Менску, абласных і раённых цэнтрах праводзяцца шырокамаштабныя інфармацыйна-адукацыйныя акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, у тым ліку ХСК. Яны праходзяць штотыдзень на вытворчасцi, у гіпермаркетах, аптэках, установах аховы здароўя. У прыватнасці, у Мінску за першае паўгоддзе праведзена 2 116 такіх мерапрыемстваў з удзелам 135,5 тыс. чалавек.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ангіёграфы не будуць рэдкасцю

Орша стала адным з першых гарадоў, якія абсталявалі ангіёграфамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение