Пра тое, што ў сераду 11 ліпеня Балбасава наведае прэзідэнт, большасць мясцовых жыхароў даведалася раніцай, калі на вуліцах гарадка была заўважана незвычайная колькасць сілавікоў. Сілавікі рэкамендуюць людзям не выходзіць на вуліцу і не падыходзіць да вокнаў.
Інфармацыю пра візіт прэзідэнта падцвярджае і ягоная прэс-служба. Па афіцыйнай інфармацыі, сёння Лукашэнка наведае авіярамонтны завод.
Апошнім часам прэзідэнт часты госць у нашых месцах - зусім нядаўна ён наведваў Александрыю, менш чым праз тыдзень ён ужо ў Балбасаве.