09:00

+5

2 м/с

1009 гПа

12:00

+5

2 м/с

1009 гПа

15:00

+6

2 м/с

1008 гПа

18:00

+6

2 м/с

1008 гПа

21:00

+6

2 м/с

1008 гПа

Орша, Грамадства

Таблічцы быць

19.07.2018 09:38

4921 прагляд, 30 каментароў

Аршанскі райвыканкам ўсталюе дошку на знаку ў гонар ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Аршанскі райвыканкам у двухмесячны тэрмін плануе ўсталяваць новую памятную шыльду (наўзамен страчанай) на памятным камені ва ўрочышчы Кабылякі — адным з месцаў масавых расстрэлаў вакол Оршы ў перыяд Вялікага тэрору 1937-38 гадоў. Ліст з такім адказам за подпісам старшыні выканкама Аляксандра Пазняка атрымала ўдзельніца грамадскай ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы", унучка расстралянага Івана Гіля Ларыса Арэшына.

У лісце ўказваецца, што "ў памяць пра трагічныя падзеі тых гадоў у 1990 годзе ў лясным масіве Андрэеўшчына (Аршанскі раён) ўсталяваны памятны камень, які з'яўляецца сімвалам памяці аб усіх ахвярах палітычных рэпрэсій". Адказ быў дадзены пасля таго, як у чэрвені група нашчадкаў сустрэлася са старшынёй райвыканкама і папрасіла вызначыць месца ў горадзе для ўстаноўкі памятнага знака ў памяць аб рэпрэсаваных. Кіраўнік выканкаму прапанаваў абмеркаваць такі падыход на наступнай асабістай сустрэчы. "Тое, што цяпер робіцца, гэта ўжо паўкроку наперад. І 25 ліпеня мяне зноў запісалі на прыём. Пры цяперашніх абставінах гэта ўжо добра. Такая сітуацыя ў краіне, тыя ж Курапаты гэтаму добры прыклад. Я вельмі рада, што паволі нешта мяняецца", - перакананая жанчына.

Праўнук расстраляных у Оршы Захарыя і Ганны Ходзеўцавых і ўдзельнік грамадскай ініцыятывы Ігар Станкевіч лічыць гэта добрым крокам насустрач: "Выканкам адказаў, што Аршанскі занальны і Віцебскі абласны архівы не маюць звестак пра месцы расстрэлаў у Оршы. Верагодна, так і ёсць. Але сведак, якія дакладна памятаюць пра месцы расстрэлаў знайсці можна. Некаторыя з іх жывуць і па гэты дзень. Захаваліся і зафіксаваныя пісьмовыя сведчанні, якія ў свой час апублікаваў у аршанскай раёнцы журналіст Юрый Копцік. Падчас чэрвеньскай сустрэчы мы падалі копіі гэтых артыкулаў. Але, мабыць, на іх не звярнулі ўвагу. Таксама мы падалі спіс 40 чалавек, расстраляных у Оршы, з указаннем нумароў архіўных спраў і папрасілі выканкам звярнуцца ў архіў КДБ па Віцебскай вобласці, каб атрымаць на іх матэрыялы. З адказу не відаць, ці быў накіраваны такі запыт. Што тычыцца абяцання абнавіць некалі скрадзеную шыльдачку — гэта адназначна станоўчы адказ. Крок наперад. Крок, які дае ўсім нашчадкам расстраляных пэўную надзею. Надзею, што, нарэшце, з'явіцца месца, хай і сімвалічнае, куды можна прыйсці і ўспомніць сваіх бязвінна забітых продкаў".

Дзякуючы прадстаўленай "Адкрытым спісам" базы дадзеных ініцыятыве "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" ўдалося высветліць імёны каля 1750 савецкіх грамадзян, расстраляных у Оршы. Сярод іх больш за 1100 беларусаў, больш за 500 палякаў, каля 40 яўрэяў, былі таксама расстраляныя латышы, літоўцы, украінцы, рускія. Відавочна, гэта далёка не поўны спіс.

У Оршы вядома па меншай меры 6 месцаў расстрэлаў. Самыя масавыя пахаванні знаходзяцца на Кабыляцкай гары і на Магілёўскай шашы каля вёскі Панізоўе. У 1982 годзе пры будаўніцтве чыгуначнай галінкі на Кабылякі былі знойдзеныя парэшткі 50 чалавек. Афіцыйная дзяржаўная камісія ўстанавіла: расстрэлы рабіліся ў перыяд 1937-1940 гадоў органамі НКУС. У 1990-я гады мясцовыя ўлады ўсталявалі тут памятны знак.

Грамадская ініцыятыва "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" займаецца пошукам нашчадкаў і аказаннем ім дапамогі ў пошуку звестак аб рэпрэсаваных продкаў. У цяперашні час ініцыятыва ўстанавіла кантакты з больш чым 20 сваякамі забітых у Оршы. Многія з іх ужо ўсталявалі на Кабылякі таблічкі, крыжы і нават помнік з імёнамі сваіх расстраляных продкаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Таблічцы быць

Аршанскі райвыканкам ўсталюе дошку на знаку ў гонар ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение