15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

Орша, Грамадства

Знайшлі праз 80 год (фота)

20.07.2018 15:32

2793 прагляду, 10 каментароў

Толькі праз 80 год атрымалася высветліць лёс ксяндза, які служыў ва Ўкраіне

Так званы "Вялікі тэрор" 1930-х гадоў закрануў мільны чалавек - нехта быў растраляны, нехта сасланы. І лёс многіх з гэтых людзей да гэтае пары не высветлены: не ўсе архівы адкрытыя, не ўсе месцы растрэлаў даследваны. Тым больш каштоўна, што і праз тагі доўгі час удаецца знаходзіць звесткі пра ахвяраў камуністаў.

Ініцыятыве "Кабылякі. Растраляныя ў Оршы" ўдалося высветліць лёс ксяндза Адольфа Кашыца. Кашыц быў паляк па нацыянальнасці, нарадзіўся ў 1888 годзе ў вёсцы Казяны Віленскай губерніі, якая знаходзіцца не далёка ад Ашмянаў. У 1914 годзе пасля сканчэння Жытомірскай семінарыі стаў святаром і з 1917 года служыў у мястэчку Клевань каля Роўна ва Ўкраіне. У 1920 годзе яго пераводзяць служыць ў мястэчка Ружын Чквірскага дэканату, таксама ва Ўкраіне. У час службы тут ён неаднаразова арыштоўваўся. Першы раз яго арыштавалі ў 1927 годзе па абвінавачанні ў "растраце грамадскай маёмасці і грошай". Бальшавікі палічылі, што ён растраціў маёмасць свайго прыхода за што той атрымаў 3 месцы прымусовых работаў.

У 1931 годзе ксёндз зноў арыштоўваецца. На гэты раз абвінавачанне ў "правядзенні сістэматычнай контррэвалюцыйнай агітацыі супраць савецкай улады сярод грамадзян польскай нацыянальнасці", а таксама ў тым, што "выкарыстоўваючы рэлігійныя пачуцці, рыхтаваўся да пераходу мяжы".Следства накіравала разгляд справы Кашыца Тройцы ГПУ з прапановай адправіць таго ў лагеры на 8 год.

Далейшы лёс ксяндза для даследчыкаў быў не вядомы. Не так даўно сябры ініцыятывы "Кабылякі. Растраляныя ў Оршы" атрымалі магчымасць папрацаваць з так званым "Адкрытым спісам" - спіс ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, які атрымалася скласці за шмат гадоў. Пры тым, што спіс гэты не поўны, з дапамогай яго раскрываюцца некаторыя таямніцы тых часоў. Нечакана ў спісе ўсплыло і прозвішча Адольфа Кашыца.

Як аказалася, у 1937 годзе ксёндз апынаецца ў Оршы дзе служыць у мясцовым касцёле і жыве па адрасе Кірава, д. 25.

Тут Кашыц таксама не застаўся без увагі камуністаў. 22 верасня 1937 года ён арыштоўваецца НКУС і абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць Польшы - стандартнае абвінавачанне для таго часу. 113 дзён ён праводзіць у турме, а пазней атрымлівае прыгавор - растрэл. 17 студзеня 1938 года Адольф Кашыц растраляны. Відавочна, што ксяндза растралялі ў Оршы, але дзе дакладна пры нашых закрытых архівах высветліць не магчыма.

Па сведчаннях відавочцаў, якія запісалі краязнаўцы, святароў часцей растрэльвалі ў лесе на Магілёўскай шашы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Знайшлі праз 80 год (фота)

Толькі праз 80 год атрымалася высветліць лёс ксяндза, які служыў ва Ўкраіне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение