Дзяржаўны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі вызначыў месцы, дзе можна купацца людзям і дзе створаны для гэтага ўмовы, усталяваны стэнды, кантэйнеры для смецця і іншае. У спіс трапілі чатыры месцы, два пляжу і два кар'еры:
пляж на рацэ Дняпро (горад Орша, вуліца Караткевіча);
пляж на рацэ Дняпро (горад Орша, вуліца Сямёнава);
кар'ер «Шчацінка» (у раёне мясакамбіната);
кар'ер Селішча.
Дзяржаўны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі папярэджвае, што месцы будуць патруляваць супрацоўнікі Таварыства ратавання на водах і міліцыі, а таксама эколагі. Акрамя гэтага, будзе ажыццяўляцца рэгулярны лабараторны кантроль вады.