Гэта вынікае з артыкула апублікаванага сайтам газеты "СБ-Беларусь сегодня". Гэты артыкул - гэта працяг папярэдняга артыкул "Неудачная Дачная", якая распавядала пра праблемы прыгараднага раёна, які ў народзе называюць "Сельгастэхніка". Хаця геаграфічна гэты раён частка горада, пакуль ён знаходзіцца ў юрысдыкцыі Забалацкага сельскага савету. Хаця пасля аб'яднання горада і раёна вялікай розніцы каму належыць гэты раёне не настолькі прынцыповае. Адказ на газетны артыкул даваўся за подпісам старшыні райвыканкаму, а не старшыні сельскага савету (сёння яны таксама называюцца выканкамамі).
Нагадаем, што артыкул "Неудачная Дачная" быў прысвечаны Сельгастэхніцы і яе праблемам. Тады жыхары мікрараёна паскардзіліся ў газету на праблемы, якія доўга не вырашаліся. Таму і большасць новага артыкула прысвечана тым жа праблемам - частка з іх вырашына, частка ў працэсе вырашэння. Раён стаў больш бяспечны для дзяцей, праведзены суботнік па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторыяў (на які прыйшло мала людзей), шэраг прадпрымальнікаў, якія вядуць тут бізнэс аштрафаваныя за розныя парушэнні.
Але галоўная інфармацыя, якая стратэгічна можа вырашыць праблему раёна, знаходзіцца ў артыкуле ў Пост Скрыптуме, бо з'явілася калі артыкул ужо быў падрыхтаваны да друку. Аляксандар Пазняк паведаміў, што будзе перагледжаны генеральны план Оршы і ў яго ўнясуць змены паводле якіх Сельгастэхніка, вёска Дачная будзе далучана да райцэнтру.