18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Якой чакаць суботы?

03.08.2018 13:03

3024 прагляду, 11 каментароў

На вуліцы Заслонава капітальны рамонт больш чым на месяц пакінуў жыхароў у татальным брудзе і без вады.

Дом № 20А па вуліцы Заслонава гэтым летам перажывае капітальны рамонт. Зразумела, што гэта само па сабе прадугледжвае шмат часовых нязручнасцяў для жыхароў дома. Аднак з'явілася яшчэ і нямала пазапланавых праблем. Гарачую ваду ў доме адключылі яшчэ 26-га чэрвеня, але насуперак абяцанням хутка падключыць яе зноў, гэтага не зрабілі. З той пары камунальнікі неаднаразова абяцаюць падключыць ваду і, па словах жыхароў дома, спасылаюцца часта на суботу. Аднак з кожнай суботай сітуацыя не змяняецца. Па тэлефоне насельнікі дома атрымалі ад чыноўніка з домаўпраўлення інфармацыю, што пакуль няма бойлера і што камунальнікі самі чакаюць, калі той прыйдзе.

Акрамя таго, жыхары дома пры сустрэчы падводзяць журналіста orsha.eu да найбольш праблемных месцаў свайго двара — уключальнік на сцяне пад'езду як-ніяк затынкавалі, аднак рызыка атрымаць удар токам засталася. Смеццепровад адчынены, нярэдка людзі ўдыхаюць адтуль "прыемныя" водары. У двары шмат будаўнічага смецця, якое, у прыватнасці, засталося пасля чысткі даху. Яго дагэтуль не прыбралі. А паркан, які паставілі для азначэння зоны капітальнага рамонту, як кажуць жыхары, аднойчы нават упаў. Але асноўная праблема, адзначаюць людзі, адсутнасць гарачай вады. Пяць тыдняў па адрасе Заслонава, 20А гарачую ваду падключыць ніяк не могуць. І людзі вымушаныя ездзіць мыцца да сваякоў. У суседніх дамах па вуліцы Заслонава, як удалося даведацца, гарачую ваду вярнулі ў дамы пасля звычайнай летняй прафілактыкі. Усюды, але не ў адзін дом, там камунальнікі ўсё спасылаюцца на капітальны рамонт.

Атрымліваецца, як вынікае са слоў жыхароў праблемнага дома, домаўпраўленне і адказныя за камунальныя структуры чыноўнікі з Аршанскага райвыканкаму пакінулі людзей у бядзе, больш чым на месяц без гарачай вады, і гэта ў гарачую пару, калі людзі найбольш актыўна займаюцца спортам, лецішчамі.

Паўтара года таму прэзідэнт Беларусі аб'явіў курс на выцягванне Аршаншчыны з руінаў і попелу. Аднак указанні нярэдка зрываюцца з ініцыятывы чыноўнікаў на месцах. Ці не таму застаемся ў руінах?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Якой чакаць суботы?

На вуліцы Заслонава капітальны рамонт больш чым на месяц пакінуў жыхароў у татальным брудзе і без вады.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение