Першая фотагалерэя якая была апублікаваная на нашым сайце "З брашуры: Орша. Зберагчы спадчыну продкаў". Гэта брашура выдадзеная ў свой час АМГА "Звяз" утрымлівала апісанне архітэктурных аб'ектаў горада Орша, якія не патрапілі ў спіс ахоўваемых гісторыка-культурных помнікаў, хаця па меркаванні аўтараў брашуры мелі для гэтага ўсе падставы. На сёняшні дзень, частка з прыведзеных у выданні аб'ектаў ужо сталі помнікамі.
Сёння мы прадстаўляем уваге нашых чытачоў фотагалерэю "Смальяны". Гэта збор помнікаў якія знаходзяцца ў адной з найпрыгажэйшых вёсак нашай краіны. У фотагалерэі прадстаўленыя далёка не ўсе помнікі і цікавяя аб'екты вёскі, але аўтары і не імкнуліся паказаць іх усе. Галоўнае што хацелі паказаць аўтары - прыгажосць, незвычайнасць і значнасць прыгожай Смалянаў.