Многія аршанцы былі здзіўлены, а некаторыя абрадаваныя калі раніцай паглядзелі ў вакно - над Оршай ідзе дождж. Дажджу не было даўно, а сонца ўжо многіх стаміла. І, нарэшце, дождж. А сіноптыкі прагназуюць на нядзелю яшчэ і навальніцу.
Праўда, гэта яшчэ не надыход восені - Сонца сыйшло на перапынак усяго толькі на адзін дзень. Ужо ў панядзелак і аўторак тэмпература зноў будзе расці (аж да 27 градусаў у аўторак), а воблачнасць змяньшацца. Што праўда, у сераду чакаюцца яшчэ дажджы. І да канца тыдня зноў сонечна, але ўжо не больш за 23 градусы.