06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Эканоміка

На «ваенным становішчы»

15.08.2018 20:34

5555 праглядаў, 28 каментароў

«Дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая нарката» — гэта ўбачыў Лукашэнка ў Барані, якой год таму абяцаў росквіт.

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аршанскі раён праходзіць пры вялікай колькасці скандалаў. Ужо знятыя са сваіх пасадаў міністры прамысловасці і архітэктуры і будаўніцтва, пазбавіўся свайго партфелю кіраўнік Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк, строгая вымова аб`яўлена кіраўніку Віцебскай вобласці Мікалаю Шарснёву, наперадзе, верагодна, яшчэ шэраг кадравых перастановак, а, магчыма, нават крымінальных спраў супраць кіраўнікоў гаспадарак і заводаў раёна.

Пасля рэзананснага прыезду на Інструментальны завод, дзе кіраўніцтва так баялася Лукашэнкі, што, па словах кіраўніка дзяржавы, загадала перад яго прыездам класці асфальт на траву, гнеў прэзідэнта абрынуўся на кіраўнікоў «Тэхнікі сувязі» ў Барані і высокіх чыноўнікаў, якія быццам не ўсачылі за выкананнем ягоных загадаў. Увесну 2017 года Лукашэнка на шыкоўным аўтамабілі прыязджаў у Барань і паабяцаў жыхарам вырашыць усе праблемы горада. Аднак цяпер, калі больш чым за год стала ясна, што эканамічнае становішча Барані стала яшчэ горшым, чым тады, Лукашэнка знайшоў вінаватых у асяродку чыноўнікаў. У прыватнасці, сярод кіраўніцтва «Тэхнікі сувязі», якое замест мадэрнізацыі прадпрыемства і асобных будынкаў, па яго словах, захацела адправіць будынак «пад бульдозер». Да чыноўнікаў Лукашэнка звярнуўся з крыкам, што паказалі і дзяржаўныя тэлеканалы:

Я вас папярэджваў: працаваць там трэба, як у ваенны час. І Шэймана туды паслаў, які нічога не зрабіў у плане кантролю. Нічога! Генерал!

Паехаў у Барань. А калі пайшлі не па маршруце, жанчына, кіраўнік завода, правяла ў некаторыя кабінеты тэхналагічных паверхаў, дзе людзі працуюць, жах проста. Дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая нарката. І вы мне нешта расказваеце?! Пытаюся, што з гэтым будынкам? Бо супербудынак, такіх няма ў краіне. Мне адказваюць: «Гэта мы на продаж, гэта пад бульдозер». А вызначана была задача, што ўсе памяшканні павінны быць задзейнічаны.

Прааналізуем публічна, што там зроблена? Грошы далі, ільготы далі, адтэрміноўку, растэрміноўку. Тыдзень працы! І калі гэта зроблена, пытанне, калі я ў красавіку 2017 года паставіў задачу. Сфармаваныя пералікі неэфектыўнага выкарыстання маёмасці! Гэта значыць на ліст напісалі, што пад бульдозер, што прададзім.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: На «ваенным становішчы»

«Дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая нарката» — гэта ўбачыў Лукашэнка ў Барані, якой год таму абяцаў росквіт.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение