Выдатная светламузыка, дымавыя спец эфекты і вядучы, які правакаваў публіку на выплеск эмоцыяў адразу настроілі ўдзельнікаў канцэрту на пазітыў.
Першымі на сцэну выйшаў Віцебскі гурт Forodwaith. Яны прадставілі скандынаўскі folk-metal, апранутыя ў адпаведныя строі.
Другімі выступалі магілёўскія Destroy My Enemy. Раней гэты гурт называўся Deathman і ўжо выступаў у Барані. Цяпер у хлопцаў памянялася назва і вакаліст. Вакаліст, дарэчы, насіўся па сцэне як заведзены і амаль не спыняўся, чым яшчэ больш заводзіў публіку. На перадапошняй песні вакаліст запрасіў падняцца на сцэну ўсіх ахвотных. Праўда, на гэтай жа песні зламаўся мікрафон. Пасля запрашэння, гледачоў са сцэны сагнаць было ўжо цяжка. І апошнюю песню музыкі выконвалі разам з гледачамі.
Аршанскія Downfall маладыя, але ўжо дасведчанныя заўсёды лёгка заводзяць публіку. На гэты раз ім дапамагалі ў гэтым танцуючыяна сцэне маладыя глядачкі - 9 і 12 гадоў.
Але найбольш запамінальным атрымаўся выступ Rainbird. Напачатку гурт выканаў некалькі песняў з папярэдняга праэкту вакаліста. Кранула кампазіцыя прысвечаная Аляксею Голікаву (Мэд), гэта была народная песня "Ой дымна за дваром..." на якую ў свой час Мэд напісаў арыгінальную музыку. На гэтым кранальная частка выступу не скончылася. Перад апошняй песняй гітарыст гурта Арцём Грышанаў вынес вялікі букет ружаў і проста праз мікрафон звярнуўся да сваёй дзяўчыны: "Солнышко, выходи за меня замуж".
Апошні гурт які выступіў у гэты вечар - Argos. Гэта новы праэкт даволі знакамітага аршанскага гітарыста вядомага па мянушцы Чарнабук, з жаночым вакалам ад Машы з Downfall.
На відэа: гурт Forodwaith, песня Death and beer
На відэа: гурт Destroy My Enemy (ex-Deathman)
На відэа: гурт Downfall, песня "Я начинаю войну"
На відэа: гітарыст Rainbird робіць прапанову выйсці замуж.
На відэа: гурт Rainbird, песня "Стэлла"
На відэа: гурт Argos