Спявачка Лінда сёння не так часта патрапляе ў СМІ, хаця і працягвае актыўнае творчае жыццё. Найбольшая слава да яе прыйшла ў 1996 годзе, калі ў свет выйшла песня "Варона" - да гэтае пары візітовая картка спявачкі.
На Аршаншчыне Лінда выступіць упершыню 18 жніўня. Канцэрт распачнецца а 20-00 у клубе М1 на аднайменнай трасе ў Дубровенскім раёне - новае казіно. Дарэчы, канцэртныя праграмы ў казіно з удзелам зорак расійскага шоў-бізнэсу ўжо становяцца традыцыяй.