Дзякуючы абяццанню Аляксандра Пазьняка і камунальшчыкам, дачка стваральцы арнаменту на дзяржаўным сцягу змагла наведаць магілу свайго бацьку. Зінаіда Пашкевіч раней ужо спрабавала патрапіць да помніка на Кабыляцкай гары, але пажылая жанчына, якой у гэтым годзе споўнілася 95-гадоў, тады фізічна не змагла дайсці, бо дарога была завалена паваленымі дрэвамі і зарослая травой. У гэтым годзе, дзякуючы абяцанням - цяпер ужо былога старшыні райвыканкаму - Аляксандра Пазняка сітуацыя змянілася. Камунальшчыкі пачысцілі праход да помніка з боку Андрэеўшчыны.
Матруна Кацар - маці Зінаіды Пашкевіч - нечакана для сябе стала аўтарам арнаменту на чырвона-зялёным сцягу, які сёння лічыцца дзяржаўным. Але муж Матруны быў рэпрэсаваны і растраляны, паводле даведак атрыманых ад КДБ, у Оршы. Таму можна меркаваць, што цела Аляксея Маркевіча і сёння знаходзіцца дзесці на Кабыляках.
Памянуць свайго рэпрэсаванага продка на гэтых выходных сабраліся не толькі беларускія нашчадкі Маркевіч-Кацараў, але і новая італьянская галіна сямейства - адна з унучак Аляксея Маркевіча сёння носіць італьянскае прозвішча Віёлі.