Аршанскі паб-квіз вярнуўся пасля летняга перапынку і першай гульнёй сезона адзначыў другую гадавіну свайго заснавання. Хаця ўвогуле барныя інтэлектуальныя гульні праходзяць у Оршы ўжо трэці год, адпаведна, адкрыўся трэці сезон гульні. Проста першапачаткова гулялі аршанцы ў знакамітую "Мазгабойню", якая стала ўжо міжнароднай. Пазней у Оршы з'явіўся свой варыянт гульні - "Бітва розумаў", якая адрознівалася не толькі назвай, але і некаторымі правіламі (напрыклад, 8 тураў, а не 7 і некаторыя туры гуляюцца своеасабліва).
У першай гульні сезона перамагла, магчыма, самая моцная на сёняшні дзень каманда Оршы "Азяблая вавёрка". Хаця "Вавёркі" шмат перамагалі ў папярэдніх сезонах, яны так ні разу і не змаглі стаць чэмпіёнамі сезона - званне, якое разыгрываецца ў апошняй гульні сезона. Другое месца і трэцяе месцы занялі "Кому не лень" і "Анархия" адпаведна. А, вось, ранейшыя чэмпіёны сезонаў не падняліся вышэй сярэдзіны табліцы. Чэмпіён першага сезону "Звяз" падняўся толькі на 5 месца. А "Куй железо" - чэмпіёны сезона 2017-2018 - на 6 месцы.