Ад прыезду прэзідэнта ў Оршу непрыемнасці атрымалі не толькі чыноўнікі і дырэктары заводаў. Ужо другія выходныя аршанцаў выводзяць на добраах=вотна-прымусовыя суботнікі па прыборцы тэрыторыяў. Прычым, суботнік 25 жніўня быў абвешчаны канкрэтна для добраўпарадкавання тэрыторыяў заводаў Інструментальнага і ПАК. Інфармацыя пра гэты суботнік, дарэчы, на сайце выканкаму з'явілася толькі за дзень да самога дня ўсеагульнай бясплатнай працы. Адсулю і адчуванне, што нечакана мясцовыя ўлады могуць абвесціць і яшчэ адзін чарговы суботнік.
Суботнікі як дзень неаплочваемай работы былі прыдуманы ў СССР і да гэтае пары выкарыстоўваюцца ў Беларусі. Карысць ад іх не рэдка ставіцца пад сумніў. Тым больш выклікае сумніў карысць ад гэтых суботнікаў. Відавочна, што высоджванне кветак, прыборка пустых цэхоў ды іншае змаганне са смеццем не павялічыць колькасць рабочых месцаў ці заробкі ў Оршы.