Прайшоўшыя сёння моцныя дажджы нагадалі нам пра тое, што лета беззваротна сышло і наперадзе нас чакае восень і зіма. Разлікі сусветных цэнтраў надвор'я паказваюць, што да канца гэтага тыдня істотнага паляпшэння надвор'я чакаць не даводзіцца. Захаваецца сырое пераважна пахмурнае надвор'е з моцным заходнім і паўночна-заходнім ветрам. Перыядычна будуць выпадаць дажджы. Тэмпература паступова панізіцца і пачынаючы з чацвярга магчымы мокры снег і начныя замаразкі.
А вось з панядзелка 1 Кастрычніка варта чакаць істотнага паляпшэння надвор'я і пацяплення. Магчыма так праявіць сябе "бабіна лета" якое пачынаецца.