Аршанцы ўжо двое выходных (18 і 25 жніўня) выходзяць на агульныя суботнікі, каб "навесці парадак" у Оршы. Канешне, калі людзей у добраахвотна-прымусовым парадку ўжо двойчы (а некаторых і тройчы - перад прыездам прэзідэнта) выганяюць на бясплатныя работы, то яны гатовыя абвінавачваць усіх. Не мала было на нашым сайце каментароў і пра тое, што выканкам павінен выйсці на суботнік.
Сайт Камітэту дзяржкантролю паведамляе, што на суботнік 25 жніўня выйшлі супрацоўнікі гэтай арганізацыі і супрацоўнікі райвыканкаму. Яны прыбіралі некаторыя цэха ПАКа. І падцверджваюць гэта фотаздымкам.