Ігнат Будзіловіч - кіраўнік Аршанскага атраду паўстаўнцаў Каліноўскага. Атрад яго ваяваў на тэрыторыі сёняшняга Лёзненскага раёну і быў разбіты ў вёсцы Пагосцішча. 28 жніўня 1863 года паўстанец быў растраляны ў аршанскай турме - былым Езуіцкім калегіюме. Традыцыйна ў гэты дзень аршанцы арганізоўваюць у Пагосцішчы памінальныя мерапрыемствы.
На гэты раз у Пагосцішча прыехалі не толькі з Оршы, але і з Лёзна, Віцебска, Бешанковічаў. Помнік які тут быў пастаўлены мясцовымі школьнікамі ад часу трохі асеў і патрэскаўся.
Прысутныя замазалі трэшчыны, але ўвогуле вырашылі, што варта паставіць новы помнік Аршанскаму атраду. Таксама прысутныя абгаварылі магчымасць зрабіць сімвалічны помнік у вёсцы Літвінава Дубровенскага раёне дзе знаходзіць штаб падрыхтоўкі паўстання ў Магілёўскай губерніі. Сёння гэтая вёска ўжо не існуе, на мапах не адзначана, але некалькі год таму краязнаўчая секцыя АМГА "Звяз" у адмылосвай экспедыцыі знайшла гэтую вёску. У гэтым годзе ў Пагосцішчы акрамя памінальных прамоваў, гучалі песні і вершы.