У першым туры новага чэмпіянату "сіня-белыя" прымалі на Гарадскім стадыёне Оршы дэбютанта 2-й лігі — "Ждановічы". Выйграць не атрымалася.
Футбаліст гасцей Рылько адкрыў лік ужо на 8-й хвіліне. Яму абсалютна ніхто не перашкаджаў расстрэльваць аршанскую браму з лічаных метраў.
Гульня "Оршы" не была ўзорнай і ў сярэдзіне поля, гульцы дапускалі памылкі ў перадачах, у выбары пазіцыі. Момантаў для ўзяцця чужое брамы было мала, адну з іх скарыстаў Аляксандр Лужанкоў. Лепшы бамбардзір нашага клуба ў мінулым годзе запісаў сваё прозвішча на табло на 69-й хвіліне.
Больш галоў не было. Нічыя 1:1.
На гульні прысутнічала 1 000 чалавек, ш
то даволі мала для першай гульні сезону і выдатнага надвор'я. Фанаты перад матчам арганізавалі праход да стадыёна.