Мы мала звяртаем увагі на каналізацыйныя люкі. Здавалася б, звычайная нецікавая рэч. Хаця ў некаторых гарадах наадварот з іх спрабуюць зрабіць пэўную разынку. Напрыклад, ў цэнтры Магілёва паклалі люкі з Мадрыду.
У Оршы цяпер таксама ёсць незвычайны люк, праўда, увагу гасцей горада ён наўрад ці прыцягне. Незвычайнасць яго ў тым, што ён... адрамантаваны. Здавалася б, крышкі для каналізацыі адносна танныя, але замяняць гэты люк чамусці не сталі, а паклалі на яго заплатку.