Амаль два гады таму пайшоў з жыцця адзін са стваральнікаў нашага сайту грамадскі дзеяч, краязнаўца, журналіст і выкладчык Алесь Шутаў.
Алесь нарадзіўся 1 верасня 1970 года ў Оршы і з першага класу захапіўся хіміяй, што і прадвызначыла яго далейшы лёс. Алесь быў пераможцам абласных школьных алімпіядаў і без праблемаў паступіў у БДУ на хімічны факультэт. Хаця зноў да хіміі Шутаў вярнуўся ў апошняе дзясяцігоддзе свайго жыцця - быў рэпетытарам па хіміі - ён змог падрыхтаваць некалькі дзесяткаў абітурыентаў, якія сёння працуюць дактарам, настаўнікам і г.д.
Да гармадскай дзейнасці Алесь далучыўся ў студэнцкія гады на хвалі антыкамуністычных пратэстаў. Ён змог стварыць у Оршы цэлы шэраг моладзевых грамадскіх арганізацыяў, доўга ўзначальваў АМГА "Звяз", змог аб'яднаць дэмкратычную супольнасць гораду ў агульную кааліцыю ў якую ўвайшлі як грамадскія арганізацыі, так і партыі зусім супрацьлеглых ідэалогіяў. Доўгі час Алесь спрабаваў зарэгістраваць у Оршы незалежную газету, але кожны раз гэтыя спробы натыкаліся на супрацьдзеянне выканкаму. У выніку, ён стаў адным з заснавальнікаў нашага сайту.
За некалькі дзён да дня народзінаў Алеся, дэмакратычныя актывісты прыбралі яго магілу на Целянцееўскіх могілках.