Каля тыдня аршанцы могуць назіраць нязвыклыя міліцэйскія патрулі: адзін міліцыянт (бываюць і жанчыны) і два-тры чалавекі ў камуфляжы. З'яўленне іх на вуліцах выклікала не разуменне ў сацыяльных сетках. Некаторыя пісалі, нават, пра залішнюю грубасць міліцыянтаў ды іх спадарожнікаў. Некаторыя палічылі, што ў горад уведзены войскі (нашыўкі на камуфляжы сапраўды кепска бачныя) ў сувязі са словамі прэзідэнта пра тое, што Орша цяпер на ваенным становішчы.
Насамрэч гэтыя людзі ў камуфляжы не войскі - гэта аддзел асаблівага прызначэння Міністэрства ўнутраных спраў, больш прывычны нам яе АМАП (апошні раз перайменаваны ён быў у 2012 годзе). Гэтае падраздзяленне створана для сілавых уздзеянняў на грамадзянаў, у тым ліку ў выпадках масавых пратэстаў. Але ў спакойныя часы, каб "асаблівыя міліцыянты" не заседжваліся ў казармах, іх адпраўляюць на так званую "адпрацоўку гарадоў". У такіх выпадках іх прывозяць у які-небудзь горад дзе яны ўзмацняюць міліцэйскія патрулі. Практыка гэта стандартная і звычайна не звязана з нейкімі надзвычайнымі здарэннямі. Хаця наўрад ці шмат аршанцаў пасля апошніх падзей з частымі візітамі прэзідэнта павераць у выпадковасць прыезду камуфляжных міліцыянтаў у наш горад. Тым больш, што разам з імі горад адпрацоўвала яшчэ адно асаблівае падраздзяленне "Страла".
Тым не меньш, чакаецца, што да канца тыдня і "Страла" і міліцэйскія баевікі горад пакінуць.