8 верасня ў 1-17 паступіла паведамленне аб пажары зернеачышчальна-сушыльнага комплексу ў вёсцы Лісуны Аршанскага раёна. У выніку пажару ў зернеачышчальна-сушыльным комплексе, які належыць Рэспубліканскаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Вусце» НАН Беларусі», пашкоджана 20 тон рапсу. Прычына пажару высвятляецца. Яшчэ 20 тон выратаваны.
У той жа дзень, амаль у той жа час, а дакладней у 2-00 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вул. Перакопскай ў Оршы. У выніку пажару ў трохпакаёвай кватэры на кухні, якая належыць грамадзянцы 1986 г.н., пашкоджана маёмасць, закураны сцены, на балконе пашкоджана маёмасць.