Бардаўскі фэст у гонар перамогі ў Аршанскай бітве быў заснаваны яшчэ ў пачатку 90-х мінулага стагоддзя. У лепшыя часы ён збіраў па некалькі соцень гледачоў з усёй краіны. Але ў 2007 годзе міліцыя пачала разганяць фестываль, не даваць людзям сабрацца на месцы бітвы. Тым не меньш, на фэст працягвалі прыязжаць. Ён пераносіўся ў іншае месца, рабіўся ва ўмовах жорсткай канспірацыі.
Другі год запар міліцыя не ўмешваецца ў правядзенне фестывалю. У мінулым годзе ахвотныя змаглі ўсю ноч (а фестываль тражыцыйна начны) змаглі правесці на полі Аршанскай бітвы. У гэтым годзе тыя хто захацеў таксама змаглі пераначаваць на полі: была ўсталявана імправізаваная сцэна, падключана электрычнасць. Міліцыя завітала толькі адзін раз за ўсю ноч, каб пераканацца, што ўсё нармальна.
У гэтым годзе 8 верасня Крапівенскае поле наведвалі людзі з Мінска, Оршы, Дуброўна, Віцебска і Магілёва.