Віталь Воўк - былы міністар прамысловасці - адзін з тых чыноўнікаў для каго "пад'ём Аршаншчыны з руінаў і попелу" мог стаць кропкай у кар'еры, а то і ўвогуле кропкай на свабодным жыцці. Пад час разноса сваіх "вертыкальшчыкаў" у Оршы Лукашэнка сказаў, што ў Воўка два шляхі: або сюды (мелася на ўвазе Орша ці, нават, інструментальны завод), або ў турму.
Хутка Воўк быў зняты з пасады міністра, але ні на "Інструментальным", ні ў Оршы яго не заўважылі. Заставаўся другі варыянт - у турму.
І, раптам, БелТА паведаміла пра лёс Воўка - 18 верасня ён быў прызначаны на пасаду прадстаўніка прэзідэнта па Віцебскай вобласці. Гэта вельмі спецыфічная пасада - і не заканадаўчая галіна ўлады і не зусім выкананўчая ўлада. Па-сутнасці, прадстаўнік прэзідэнта выконвае ролю інспектара і не адказвае за лічавыя паказчыкі, палны і г.д. (іх павінны выконваць пасадоўцы выкнкамаў і дырэктары прадпрыемстваў). Затое памошнік прэзідэнта можа паўплываць на кадравыя рашэнні ў рэгіёне - па-сутнасці, ён асабісты інспектар прэзідэнта ў вобласці.