Грамадскія актывісты запрашаюць на добраахвотную прыборку ў лесе па Магілёўскай шашы ў суботу 22 верасня а 12-00. Далучыцца да прыборкі можа любы ахвотны.
Плануецца, што добраахвотнікі прыбяруць ад смецця лес каля Магілёўскай вуліцы ў якім у 1930-я гады растрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Да гэтага лесу ўжо ўплатную падыйшоў мікрараён і таму не рэдка тут адбываюцца рознага кшталту пікнікі ды іншыя п'янкі. Адпаведна, смецце за сабой людзі прыбіраюць не заўсёды.
Сустракацца ўдзельнікі прыборкі будуць каля крамы аўтазапраўкі. Дадатковыя пытанні па тэлефоне: +375-29-7122930